Skip to content

falanster/wikiarguments_by

Repository files navigation

Gitter

##Інструмент удзелу

Гэта анлайн-платформа для дапамогі супольнасцям у вызначэнні і ўтварэнні пазіцыі па розных праблемных пытаннях. На сёння існуе шмат ініцыятыў, якія зацікаўлены ў пастаянных камунікацыях. Напрыклад, гэта могуць быць групы людзей з абмежаванымі магчымасцямі або супольнасці, раскіданыя па розных кутках краіны. Гэтыя аб’ектыўныя прычыны перашкаджаюць сустракацца пашыраным складам і вырашаць дзейныя справы. Не меньшую ўвагу мы надаем публічнасці вынікаў абмеркавання і іх пастаяннасці.

##Місія

Дапамагчы людзям самім вызначаць правілы, паводле якіх жыць. Таму мы ставім мэту распрацаваць і інтэграваць платформу, якая будзе зручнай для людзей і дапаможа стварыць законапраект, які будзе максімальна адпавядаць патрэбам і пажаданням карыстальнiкаў. А менавіта: грамадскім ініцыятывам, некамерцыйным арганізацыям, мецэнатам, фундатарам, валанцёрам.

Мы - гэта Фаланстэр http://falanster.by/

Інструмент Удзелу, праца над якім распачалася мінулай вясной, ужо запатрабаваны і будзе выкарыстоўвацца падчас складання законапраекта “Аб грамадска карыснай дзейнасці”. http://actngo.info/article/akt-priglashaet-k-obsuzhdeniyu-koncepcii-zakona-o-blagotvoritelnosti

Падрабязней пра працу над праектам можна даведацца http://falanster.by/be/news/ryhtuemsya-da-hakatona-zbiraem-kamandu.

Каб далучыцца да каманды распрацоўкі - запоўніце анкету https://docs.google.com/forms/d/1JJ0nUYCBBYXkc602vgW-FcwKUg-bcN-iqOOJhQLOW9I/viewform

About

No description, website, or topics provided.

Resources

Stars

Watchers

Forks

Releases

No releases published

Packages

No packages published