Skip to content

Устаноўка модуля на хостынг

svetasemashko edited this page Jul 5, 2018 · 2 revisions

Welcome to the doika_1.2 wiki!

doika_1.2 Усталяванне для распрацоўшчыкаў

  1. Патрабаванні да сервера: асяроддзе, сумяшчальнае з Laravel версіі 5.4.* (https://laravel.com/docs/5.4/installation#server-requirements)
  2. ВАЖНА! Для забеспячення бяспекі плацежных дадзенных на Вашай старонцы з модулем павінен выкарыстоўвацца пратакол https

Устаноўка складаецца з двух частак: загрузка модуля ў праект і вывад модуля на старонцы.

Загружаем файлы модуля:

  1. Заходзім у рэпазіторый https://github.com/diglabby/doika_1.2.git і ствараем для сябе fork
  2. Дадаем змесціва fork рэпазіторыя ў корань вашага сайта з дапамогай git clone. Пераключаемся на branch, з якой плануем працаваць з дапамогай git checkout (напрыклад, git checkout dev)
  3. Імпартуем файл doika.sql у базу дадзеных. Можна выкарыстоўваць існуючую базу дадзенных ці стварыць новую спецыяльна для модуля
  4. Рыхтуем канфіг файл. Для гэтага ў тэчцы doika ствараем копію файла .env.example і надаем яму імя .env
  5. Уносім у файл .env свае дадзеныя DB_DATABASE={your_database} DB_USERNAME={your_username} DB_PASSWORD={your_password}

Выводзім модуль на старонцы:

  1. Перш за ўсё неабходна залагініцца. Адкрываем {your_site}/doika, дзе {your_site} адрас вашага сайта. Дадзенныя для ўвахода: e-mail адрэс "sample@sample.com" пароль "123456". Пасля ўвахода можна змяніць гэтыя дадзенныя на свае ў раздзеле "Канфігурацыя модуля" {your_site}/doika/show-configurations
  2. Далей неабходна стварыць кампанію па збору сродкаў. Заходзім па адрасе {your_site}/doika/create. Запаўняем патрэбныя дадзеныя і захоўваем кампанію
  3. Вяртаемся на Галоўную {your_site}/doika/show-list, націскаем на неабходную кампанію для рэдагавання
  4. Капіруем змесціва поля Шорткод, устаўляем яго ў html-код ў тое месца сваей старонкі, дзе будзе адлюстроўвацца модуль
  5. Завяршальны шлях. Падключаем бібліятэку модуля. На старонцы з модулем у html-кодзе ў блоку неабходна размясціць <script src="client-side/doika-loader.js"></script>. Захоўваем файл.
  6. Ідзем на {your_site} праз браўзер, знаходзім старонку, дзе ўсталяваны модуль і перагружаем яе кантрольна CTRL + SHIFT + R
  7. Модуль гатовы для выкарыстання ...